Праезд каля польскага консульства ў Гародні назвалі ў гонар дэзерціра Чэчкі



У Гародні адзін з гарадскіх праездаў назвалі ў гонар польскага дэзерціра Эміля Чэчкі.

Эміль Чэчко

Пра гэта паведаміў тэлеканал „Гродна Плюс”.

Адметна, што праезд Чэчкі праходзіць ад вуліцы Будзёнага да вуліцы Ажэшкі каля вялікага офіснага будынка з польскім консульствам. Такое рашэнне прынялі дэпутаты гарадскога Савета дэпутатаў на сесіі 30 жніўня.

Польскі жаўнер Эміль Чэчка, паводле беларускага боку, збег у Беларусь 16 снежня 2021 года і папрасіў палітычнага прытулку. У дзяржаўных медыя ён расказваў пра нібыта масавыя забойствы мігрантаў і валанцёраў польскімі вайскоўцамі. Але Упраўленні Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека не знайшлі ніякіх пацвярджэнняў гэтых заяў. 17 сакавіка Чэчку знайшлі павешаным у Менску па месцы жыхарства. Вынікі следства да гэтага часу не агучаныя. Пахавалі Эміля Чэчку ў Беларусі.