Прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву прысудзілі „хатнюю хімію”



Суд Першамайскага раёна Менска абвясціў прысуд палітзняволенаму прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў такіх дзяннях (ч.1 арт. 342 КК), паведамляе @viasna.

Справу разглядала суддзя Святлана Чараповіч.

Міхаіл — былы намеснік старшыні прафсаюза РЭП, затым сакратар Свабоднага прафсаюза металістаў, які быў ліквідаваны ўладамі Беларусі ў ліпені гэтага году. Быў затрыманы 19 красавіка разам з многімі актывістамі незалежных прафсаюзаў.

Суд прызнаў Громава вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў («хатняя хімія»).