Прафсаюзны актывіст Мікалай Шарах – на волі
Кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага з Полацку Мікалай Шарах выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы. Ён з’яўляецца падазраваным ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт.342 КК і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Разам з 13 іншымі прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў ён быў затрыманы 19 красавіка. 20 красавіка стала вядома, што чацвёра лідараў прафсаюзнага руху — Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Мікалай Шарах і Аляксандр Еўдакімчык — змешчаныя ў СІЗА КДБ.
