Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
Паводле крыніц @Nashaniva, учора сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Агулам было затрымана 8 чалавек.

Па інфармацыі праваабаронцаў, сярод затрыманых былая дырэктарка Полацкага Гістарычнага запаведніка Тамара Джумантаева, наваполацкія фатографы Кірыл Смалякоў і Ігар Супранёнак, кандыдат філасофскіх навук, супрацоўнік Музея Кнігадрукавання ў Полацку Ігар Бортнік.