Пракуратура хоча ліквідаваць кампанію „Клерыгата”
Пракуратура Гарадзенскай вобласці хоча ліквідаваць кампанію, якая «незаконна ажыццяўляла дзейнасць Саюзу палякаў на Беларусі”. Гаворка пра акцыянернае таварыства „Клерыгата”.

„У парушэнне заканадаўства суб’ект гаспадарання акрамя прадугледжанай статутам дзейнасці рэалізоўваў мэты і задачы грамадскага аб’яднання, якое не было зарэгістравана ў Рэспубліцы Беларусь ва ўсталяваным законам парадку”, − тлумачыць пракуратура свае дзеянні.
Па гэтым факце заведзеная крымінальная справа, а ў эканамічны суд накіраваная заява на ліквідацыю „Клерыгаты”. На службовых асоб таварыства завялі крымінальную справу за незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб’яднання і ўдзел у ёй.
Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.