Пракурор Берасцейскай вобласці паўторна адмовіў у прыёме інваліду ІІ групы Краўчуку
Пракурор Берасцейскай вобласці Віктар Клімаў паўторна адмовіў у прыёме інваліду 2 групы з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна Аляксандру Краўчуку. Чым парушыў закон аб звароце грамадзян.
Краўчук хоча падаць наглядную скаргу асабіста на рашэнне суда Кобрынскага раёна, якое ўступіла ў законную сілу. Падача праз пошту скаргі мела нулявы вынік. Пра адмову ў прыёме Краўчуку паведаміла ў вестыбюлі пракуратуры пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела:
-Па пытаннях незаконных дзеянняў службовых асоб Берасцейскага аблвыканкама і следчага Палуянчыка ў адпаведнасці з інструкцыяй пра парадак асабістага прыёму вы павінны звярнуцца на асабісты прыём да намесніка.
Аляксандр Краўчук: Пакажыце мне гэтую інструкцыю.
– Я вам інструкцыю не пакажу, бо яна з’яўляецца дакументам для службовага карыстання.
Аляксандр Краўчук: Яна парушае закон. Намеснік не займаецца скаргамі на рашэнні суда, якія ўступілі ў законную сілу.
Інвалід Краўчук, які страціў нагу пры запраўцы аўтамабіля па віне аўтаперспектывы «Цэнтр», не згодны з рашэннем суда, у выніку якога маральная кампенсацыя склала ўсяго 4000 даляраў. Калі за аналагічную трагедыю дзяўчына атрымала больш 12000 даляраў.
Акрамя таго, за разгляд нагляднай скаргі з Краўчука запатрабавалі 300 рублёў, пры пенсіі 500 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
