Пракурор Берасцейскай вобласці ўцёк з прыёму інваліда



Пракурор Берасцейскай вобласці Віктар Клімаў раптоўна ўцёк з прыёму інваліда 2 групы з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна Аляксандра Краўчука амаль у самым пачатку пасля слоў Краўчука пра бэнтлі Лукашэнкі.

Кажа Аляксандр Краўчук:

– Мы пачалі з таго, што працы няма. Я кажу: добра, не праблема, але вы мне дайце нармальны пратэз, таму што наша дзяржава для інвалідаў нармальныя рэабілітацыйныя сродкі не закупляюць, затое іншым добра хапае.

– А вы гэта пра што?

– Я кажу, вось на бэнтлі Лукашэнку хапае. Ён адразу ўскаквае: усё, я спыняю прыём. І пабег. Я ніколі не думаў, што пракурор вобласці, які павінен стаяць на варце закона, з-за такой дробязі ўскаквае, як той нервовы, і збягае.

Аляксандр Краўчук аддаваў свае скаргі падначаленым Клімава, якія сядзелі на прыёме.  

6 гадоў інвалід змагаецца за свае правы і годнае жыццё. Ён страціў нагу не па сваёй віне. Дзякуючы лаяльным адносінам да віноўнікаў аварыі, за страту нагі яму кампенсавалі трохі больш за 3000 даляраў. Дзяржава якасных пратэзаў не закупляе з-за адсутнасці сродкаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя