Пракурор падаў апеляцыйны пратэст на прысуд па „справе Вясны”



Пракурор падаў апеляцыйны пратэст на прысуд па „справе Вясны”.

Аляксандр Кароль падаў пратэст на прысуд суда Ленінскага раёна Менска ад 3 сакавіка, паводле якога тром палітзняволеным праваабаронцам „Вясны” прысуджаныя жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі.

Пра гэта паведаміў у лісце на волю асуджаны да дзевяці гадоў калоніі Валянцін Стэфановіч: „Думаю, што ім не спадабаліся нашы тэрміны, лічаць іх занадта мяккімі”, – напісаў ён.

Нагадаем, пракурор Аляксандр Кароль запрашваў большыя на два гады кожнаму тэрміны зняволення і больш буйныя штрафы, але суддзя Марына Запаснік пастанавіла іншы прысуд. Дата разгляду пратэсту пакуль невядомая.