Пракурор запрасіў для Ларысы Шчыраковай 3,5 гады калоніі
Пракурор запрасіў для палітзняволенай Ларысы Шчыраковай тры з паловай гады калоніі. У Гомельскім абласным судзе адбыліся спрэчкі бакоў. Абвінаваўчы бок рэкамендаваў пакараць Шчыракову трыма з паловай гадамі няволі, лічачы, што віна яе знайшла пацверджанне падчас судовага разбіральніцтва, піша БАЖ.

Следства звінаваціла былую журналістку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» Такую кваліфікацыю падтрымала і пракуратура. Невядома аднак, распаўсюд якіх канкрэтна ілжывых звестак пра Беларусь у інтэрнэт ставяць у віну Шчыраковай. Таксама невядома, у чым выявілася яе «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме.
Прысуд маюць абвясціць на наступным тыдні. Ларыса Шчыракова знаходзіцца за кратамі ад 6 снежня мінулага года.