Пракурор запрасіў для Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай па 10 гадоў
Пракурор запрасіў для Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай па 10 гадоў зняволення.

Пра гэта паведамляе @euroradio. Суд над жанчынамі працягваецца з 6 лютага. Палітзняволеных абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: „Дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады”, „Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы” і „Распальванне іншай сацыяльнай варожасці”.
Касцюгова — палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці „Наша меркаванне”, рэдактарка і аўтарка „Беларускага штогодніка”, кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу „Беларусь у фокусе”. Яна знаходзіцца за кратамі з 30 чэрвеня 2021 года.
Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Яе затрымалі ў Менску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.