Пратакол у Наваполацку за падзеі 2019 года



Жыхара Наваполацка асудзілі на 13 сутак за віншаванне з Днём Волі ў Фэйсбуку трох- і чатырохгадовай даўніны, інфармуе праваабарончы сайт „Віцебская Вясна”.

Праваабаронцы пішуць, што паводле судовай пастановы, апублікаванай у агульнарэспубліканскай базе дадзеных, грамадзянін І. 25 сакавіка 2019 года „змясціў пост з фотавыявай гербу „Пагоня” і подпісам: „Сябры, віншую з Днём Волі!” У 2020 годзе віншаванне выглядала як „фотавыява герба „Пагоня” на фоне бел-чырвона-белай сімволікі і подпісам: „Са святам, сябры! З Днём Волі!”

Суд кваліфікаваў гэта як несанкцыянаванае пікетаванне.