Працягваецца пераслед беларусаў



Ахоўнікі рэжыму ў пагонах працягваюць пераслед беларусаў. Штодзённыя вобшукі і затрыманні па самых нязначных нагодах. Урываюцца нахабна ў прыватнае жыццё,  лезуць у тэлефоны. Такім чынам запужваюць людзей, жадаюць трымаць усіх пад кантролем або выціснуць з краіны, кажа праваабаронца з Берасця Ганна:

Калі знаходзяць  рэпост нейкай такой інфармацыі, што яна да сённяшняга дня вісіць недзе ў сетках у чалавека ці нават ён у асабістых паведамленнях гэта некаму даслаў некалі, за тое, што людзі падпісаныя ў Тэлеграме на нейкі Тэлеграм-канал – гэта ўсё ідзе як распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў або захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюду. І гэта дазваляе судам даваць або штраф, або да 15 сутак.

Паводле праваабаронцы, па Берасцейскай вобласці разглядаюцца дзясяткі такіх справаў у месяц.

Беларускае Радыё Рацыя