Працягваецца ціск на Леаніда Судаленку
Па інфармацыі праваабаронцаў адміністрацыя віцебскай калоніі працягвае ціснуць на Леаніда Судаленку.

Паведамляецца, што да Леаніда пастаянна прыходзяць з праверкамі і часта выварочваюць яго рэчы, аднак трымаецца ён добра, настроены бадзёра. Раней праваабаронца працаваў на лесапільні, але пазней быў пераведзены на іншую працу — разбор правадоў. Умовы на новай працы горш.
Нядаўна жонка Леаніда дзялілася, што лісты яму амаль не аддаюць. З верасня яго зрабілі „парушальнікам” з усімі наступствамі (пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання, пазбаўленне права на пакупкі ў краме).
Нагадаем, 3 лістапада 2021 года праваабаронцам „Вясны” Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы вынеслі прысуд — тры і два з паловай гады калоніі адпаведна. У верасні Таццяна выйшла на волю па памілаванні.