Праваабаронца: Беларусам прадукты ў лядоўні і кошты за камуналку важнейшыя за палітыку
У Беларусі ўжо штодня адчуваюцца наступствы расейскай агрэсіі супраць Украіны. Перадусім яны эканамічнага характару. Грамадзяне паведамляюць пра немагчымасць набыць валюту нават па вялікім кошце, шэраг крамаў перасталі гандляваць побытавай тэхнікай, людзі назапашваюцца прадуктамі першай неабходнасці.
“Пакуль яшчэ мала хто думае пра палітычныя наступствы”, – гаворыць праваабаронца з Пінску Алесь Рамановіч:
– Грамадства так яшчэ і непалітызаванае. Яны ўсёж-такі больш улічваюць тое, што ў іх ёсць лядоўні, тое як пракарміць сям’ю, як заплаціць за камунальныя паслугі. А зараз камунальныя паслугі ўжо падаражалі, магчыма будуць даражаць прадукты. Гэта больш паўплывае на грамадства.
Суразмоўца дадае, што людзі ў роспачы ад падзей ва Украіне і ў страху ад таго, што Беларусь можа яшчэ больш уцягнуцца ў вайну.
Беларускае Радыё Рацыя