Праваабаронца: на рэферэндуме будуць адбіраць тэлефоны
Рэферэндум-2022. “Грамадству не цікавыя пытанні па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю, таму гэтая электаральная кампанія не выкліча моцную хвалю пратэстаў”, – мяркуе праваабаронца Алесь Рамановіч.
Разам з тым, на ягоную думку, дэмакратычным сілам краіны ўжо пажадана вызначыцца з адзінай зразумелай пазіцыяй:
„Такая палітычная кампанія не можа амінуць незаўважна, але ўсёж-такі, людзі да гэтага рэферэндуму ставяцца скептычна – „Што вырашаць, то зробяць і без нас”. Якую абяруць тактыку прадстаўнікі апазіцыі, якія яшчэ засталіся? Ёсць тактыка псаваць білютэні, ёсць прапановы фатаграфаваць, і ў „Голас” адпраўляць. Але ўжо ёсць інфармацыя, што на выбарчых участках адбіраць тэлефоны. Гэта цалкам верагодна”.
Пакуль у краіне трывае грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі Галоўнага закона. Дата рэферэндума будзе аб’яўленая пасля таго, як канчатковы варыянт надрукуюць дзяржаўныя выданні.
Беларускае Радыё Рацыя