Праваабаронцы: афіцэр 120-й мехбрыгады абвінавачваецца ў дзяржздрадзе
Праваабаронцам стала вядома, што з пачатку лютага гэтага году ў СІЗА-1 утрымліваецца намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі падпалкоўнік Антон Чарамных.

Па папярэдняй інфармацыі, яго, сярод іншага, абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Абставіны справы невядомыя.
Яшчэ год таму газета «Звязда» рабіла рэпартаж з 120-й механізаванай брыгадзе, што дыслакуецца ў менскім Уруччы, дзе журналісты апытвалі і Антона.
Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Антон Алегавіч Чарамных.
Вясна