Праваабаронцы агучылі статыстыку палітычных прысудаў за снежань
За снежань 2022-га ў Беларусі па „пратэсных” крымінальных справах асуджана не менш за 55 чалавек (у тым ліку 12 жанчын).

Яны атрымалі 268 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі на ўсіх, 5 гадоў „хіміі”, 39 гадоў „хатняй хіміі”, 160 тысяч рублёў штрафаў, тры месяцы арышту, піша @viasna96.
У лістападзе па такіх справах было асуджана не менш за 89 чалавек (у тым ліку 23 жанчыны). Атрымліваецца, што ў мінулым месяцы па „пратэсных” артыкулах асудзілі менш людзей, але тэрміны яны атрымалі большыя.
Беларускае Радыё Рацыя