Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 10 асобаў
Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 10 асобаў.

Гэта Арцём Бабкоў, Аляксандра Каско, Валерый Цімашэнка, Яраслаў Казакевіч, Дзмітрый Качаноўскі, Ксенія Алькенава, Юрый Адамаў, Мікалай Васілевіч, Дзмітрый Слук, Віктар Залатарэўскі.
Амаль усе былі ўзятыя пад варту за „фінансаванне ці судзейнічанне экстрэмісцкім фармаванням”, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”. Цяпер у Беларусі 1476 асобаў, прызнаных палітычнымі зняволенымі.