Праваабаронцы паведамілі пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах і Акцябрскім
Раніцай 17 сакавіка ў Ляхавічах былі затрыманы як мінімум тры чалавекі. Паведамляюць, што аднаго з затрыманых катавалі супрацоўнікі АМАП на вачах у сям’і.

Таксама праваабаронцам вядома, што ў Мёрах на гэтым тыдні ўжо адбылося як мінімум 6 судоў паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Таксама вядома пра «судовы канвеер» у гарадскім пасёлку Акцябрскі.