Праваабаронцы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні



Правабаронцы апублікавалі справаздача наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні. Адмыслоўцы канстатуюць, што грамадска-палітычны крызіс і крызіс правоў чалавека паглыбляецца.

На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны і адміністрацыйны пераслед грамадзян паводле палітычных матываў, у тым ліку за антываенныя выступы.

Вядома пра мінімум 387 затрыманых у жніўні. За той жа месяц праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі 92 чалавекі.

Свабода слова ў Беларусі па-ранейшаму парушаецца ў самых розных формах. 29 прадстаўнікоў СМІ пазбаўлены волі.