Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек
Праваабарончая супольнасьць выступіла з сумеснай заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі шэрагу фігурантаў крымінальных спраў.

Падставай сталі выстаўленыя абвінавачанні, узяцці пад варту і вынясенні прысудаў наступным асобам:
Віталь Барысевіч: абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі);
Мікіта Аўдзік, Станіслаў Блашко, Ігар Токараў, Анастасія Вайтовіч: ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
Ігар Сямыкін, Аляксандр Жук, Арцём Ласкі: ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), накіраваныя для адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі ў папраўчыя ўстановы;
Данііл Дзіткоўскі: ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства), фігурант «карагоднай справы», накіраваны адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову.
Праваабаронцы ацэньваюць пераслед названых асобаў як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання сваіх думак адносна абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі.
Агульны лік палітвязняў у Беларусі па стане на 14 снежня склаў 920.