Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Вольгу Анішчук, Уладзіслава Багамольнікава і Насту Лойку



2 снежня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі святара Уладзіслава Багамольнікава, праваабаронцу Насту Лойку і жонку палітвязня Вольгу Анішчук, якіх ужо некалькі разоў запар караюць адміністрацыйным арыштам.

Вольга Анішчук была затрыманая 4 лістапада і неаднаразова пакараная адміністрацыйным арыштам. Уладзіслаў Багамольнікаў  быў затрыманы 31 жніўня і з тых часоў неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам. Наста Лойка — затрыманая 28 кастрычніка і тройчы асуджаная да адміністрацыйнага арышту, працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары.

Праваабаронцы патрабуюць скасавання вынесеных у дачыненні да палітзьняволеных судовых пастановаў і іх неадкладнага вызвалення.

Паводле стану на 2-га снежня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі ўжо 1449 чалавек.