Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек



Яшчэ тры чалавекі атрымалі статус палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Аляксей Камароўскі асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК (гвалт або пагроза яго прымянення ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 365 (умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Яго асудзілі за спробу з’ехаць на аўтамабілі 10 жніўня 2020 года, каб пазбегнуць гвалту з боку міліцыянтаў. Гэта было расцэнена як пагроза супрацоўніку МУС.

Ілля Шакіраў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК за пагрозы на адрас кіраўніка ГУБАЗіК.

Барыс Протас асуджаны паводле арт. 364 і ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірным сходзе і перакрыцце дарогі міліцэйскаму аўтамабілю падчас мірнай дэманстрацыі. Гэта было расцэнена як пагроза прымянення гвалту.

На сёння ў Беларусі налічваецца 1497 палітвязняў. Колькасць людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах, значна большая.

Беларускае Радыё Рацыя