Праваабаронцы: у гомельскай калоніі памерла асуджаная
У гомельскай калоніі для жанчын памерла асуджаная, паведамляюць праваабаронцы. Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 14 на 15 снежня.
-

Фота: „Вясна”
Адну са зняволеных, якая знаходзілася ў медыцынскім боксе калоніі, экстранна адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне Гомельскай гарадской бальніцы. Але выратаваць жанчыну не ўдалося, піша Mayday.
Дактары кажуць, што прычына ў нядбайнасці медыкаў калоніі №4, якія проста да апошняга не хацелі вывозіць жанчыну ў цывільную лякарню.
У выніку медыцынская дапамога ёй была аказана нясвоечасова. Прозвішча памерлай і артыкул, па якім яна была асуджаная, дактары не агучылі.