Праваабаронцы заклікаюць падтрымаць заснавальніка Symbal.bу



З 20 лютага Менскі гарадскі суд у закрытым рэжыме судзіць палітзняволенага заснавальніка крамы Symbal.bу і культурніцкага менеджара Паўла Белавуса. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за „здраду дзяржаве”. Наступнае пасяджэнне прызначана на 27 красавіка.

У абвінавачванні гаворыцца, што Павел „распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму”, вёў „антыдзяржаўную дзейнасць”, „стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы”. Працэс вядзе суддзя Жанна Брысіна. За кратамі Павел утрымліваецца больш за год, яму пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

prisoners.spring96