Праваслаўныя адзначаюць Мядовы спас
Першы з трох Спасаў – Мядовы – адзначаюць праваслаўныя вернікі. Па царкоўным календары сёння паходжанне пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга. Лічыцца, што свята ўсталяванае візантыйскім імператарам Мануілам І на знак перамогі ў вайне з сарацынамі, якія спрабавалі знішчыць Канстанцінопаль.

“Перад вырашальным боем імператар вельмі маліўся і атрымаў божы знак”, – гаворыць святар Міхаіл Лабковіч:
– Імператар Мануіл супрацьстаяў сарацынам, якія спрабавалі заваяваць Канстанцінопаль і навязаць сваю веру. Ён слёзна маліўся ў сваім царскім намёце перад абразом Маці Божай і Госпада нашага Ісуса Хрыста. І атрымаў перамогу, з меншай колькасцю воінаў атрымаў перамогу і ўбачыў у гэтым руку самога Госпада. І бачна было свячэнне, якое сыходзіла ад абразоў.
Па народнай традыцыі, Спас сімвалізуе выспяванне пладоў, збор ураджаю. Адсюль і назвы: Мядовы, Яблычны і Хлебны. Са старажытнасці людзі неслі ў царкву плён сваёй працы для асвячэння і як даніну за ўрадлівасць.
Беларускае Радыё Рацыя