Праваслаўныя вернікі адзначаюць Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы



Сёння ў праваслаўных вернікаў Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы. Падзею адносяць да адной з дванаццаці галоўных у царкоўным календары і называюць двунадзесятым непераходным святам. Царква абвяшчае Раство Багародзіцы – днём сусветнае радасці.

Што значыць для беларусаў вобраз Дзевы Марыі пацікавіўся наш карэспандэнт:

– Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы з’яўляецца адным з галоўных. Пакора, паслухмянасць.  Найсвяцейшая Багародзіца, малі Бога за нас.

-Найсвяцейшая Багародзіца – гэта перадусім ідэал жанчыны для нас. Тое, на што нам усім ёсць сэнс раўняцца. Таму стараемся прыходзіць у гэты дзень у храм з дачкой, каб гэты прыклад, гэты вобраз захаваўся ў сэрцы на ўсё жыццё.

-Багародзіца ўзносіць свае малітвы пра кожнага чалавека, які звяртаецца да яе. Многія атрымлівалі дапамогу ад Царыцы Нябеснай.

Па беларускай народнай традыцыі, сёння Багач — старадаўняе земляробчае свята, якое сімвалізавала заканчэнне жніва. З прыходам хрысціянства Божую Маці, між іншага, сталі лічыць заступніцай ураджаю.

Беларускае Радыё Рацыя