Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча
Хрышчэнне Гасподняе здзейсніў у рацэ Іардан прарок Іаан Прадцеча, ён жа – Іаан Хрысціцель. Свята нагадвае аб цудзе, якое адбылося падчас хрышчэння Хрыста: у абліччы голуба з нябёсаў сышоў Святы Дух, і голас з неба назваў Ісуса сынам.
Гэта вельмі важная падзея для хрысціянскага свету, – гаворыць святар Аляксандр Лаўрыненка:
„Мы ўспамінаем людзям з’яўленне трыадзінага Бога, Бога-тройцы, Бога-айца, Сына, і Святога духа. Гэта свята хрышчэння Гасподняга, таму што ў гэты дзень Гасподзь Ісус Хрыстос перад выхадам на грамадскае служэнне прыйшоў на раку Іардан, дзе Іаан-хрысціцель, папярэднік-гаспадзень хрысціў народ, які сам Іаан заклікаў да пакаяння і хрышчэння ў выратаванне”.
Вадохрышчам завяршаецца Калядны цыкл святаў, які цягнуўся ад Раства Хрыстова.
Белаурскае Радыё Рацыя