Праваслаўныя вернікі святкуюць Праабражэнне Гасподняе



Сёння вернікі Праваслаўнай Царквы адзначаюць свята Праабражэння Гасподняга званага ў народзе Яблычным Спасам. Паводле святых пісанняў, Ісус і трое апосталаў пайшлі на гару, дзе Ісус пачаў ззяць яркімі прамянямі святла. Гэта адно з найгалоўнейшых святаў літургічнага календара.

Фота: kleo.ru

У Польшчы галоўныя святкаванні пройдуць сёння на святой Гары Грабарцы, каля Сямятыч. Прымуць у іх удзел сотні вернікаў, паломнікаў з Польшчы і з-за мяжы. 

У народзе Яблычны Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая; калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная.

Беларускае Радыё Рацыя