Правялі ператрус у паэта і барда Георгія Станкевіча



Сёння, 22 лістапада, а 7 раніцы да рэдактара незалежнага сайта beshankovichi.by у вёску Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёну прыехалі міліцыянты. Яго павезлі ў райцэнтр, каб правесці ператрус у кватэры, дзе ён даўно не жыве. Сілавікі распытвалі Георгія пра рух «За Свабоду».

Іх цікавіла, хто такі Юры Губарэвіч, дзе ён цяпер знаходзіцца, і ці падтрымлівае затрыманы з ім кантакты.

«Нават запыталі, пра што б я хацеў з ім паразмаўляць, каб раптам сустрэў. Яшчэ супрацоўнікі міліцыі цікавіліся, што я ведаю пра «суполку Робін Гуд». Я пра яе нават і не чуў. Называлі яшчэ нейкія прозвішчы, але я такіх людзей не ведаю», — распавёў Георгій Станкевіч.

Таксама з яго ўзялі падпіску, што ён не будзе парушаць крымінальнае заканадаўства, у прыватнасці артыкул 356 Крымінальнага кодэкса (Здрада дзяржаве). Праз некалькі гадзін самі ж супрацоўнікі міліцыянты прывезлі яго дадому.

Вясна