Прысуд актывістам незалежных прафсаюзаў Фядынічу, Берасневу і Арэшку вынесуць 27 снежня



У Менскім гарадскім судзе з 25 лістапада разглядаецца крымінальная справа актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязняў Генадзя Фядыніча, Васіля Бераснева і Вацлава Арэшкі. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко.

Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК).

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме, але на прысуд можна патрапіць усім ахвочым.

Вясна