Прысуд Дзянісу Івашыну абвесцяць 14 верасня



Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын выступіў на судзе з апошнім словам, але яго ніхто не змог пачуць. Пра гэта паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Суд над палітвязнем цягнецца амаль месяц у Гарадзенскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Валерый Раманоўскі. Вырак прызначаны на 14 верасня.

Нагадаем, Дзяніса Івашына абвінавачваюць ва «ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў» і «здрадзе дзяржаве». Журналісту пагражае да 15 гадоў калоніі.