Прысуд па «справе Аўтуховіча» агучаць 17 кастрычніка



«Справа Аўтуховіча»: спрэчкі бакоў скончыліся. Пра гэта паведамляе ПЦ Вясна. У гарадзенскай турме з 18 траўня ідзе суд над дванаццаццю фігурантамі т.з. «справы Аўтуховіча».

Фота: bbc.com

Толькі двое з іх цалкам прызналі сваю віну. Падчас дачы паказанняў некаторыя заявілі пра катаванні і збіццё пасля затрымання, а таксама пра жудасныя ўмовы ўтрымання. Некаторых неаднаразова каралі «суткамі» ў карцары. Фігуранты Уладзімір Гундар і Мікалай Аўтуховіч трымалі галадоўку па некалькі тыдняў.

Судовы працэс, які доўжыўся больш за чатыры месяцы, з 19 верасня зрабілі закрытым праз тое, што суд пачаў вывучаць «сакрэтны» том. Праваабаронцам стала вядома, што прысуд агучаць 17 кастрычніка.