Прызначана дата апеляцыі на прысуд «рэйкавым партызанам», асуджаным да 22 гадоў калоніі



У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром «рэйкавым партызанам» Дзмітрыю Клімаву, Уладзіміру Аўрамцаву і Яўгену Мінкевічу з Бабруйску. Двум першым прызначылі па 22 гады калоніі, а апошняму — 1,5 года калоніі. Мінкевіча вызвалілі ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год паводле Закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства».

Клімава і Аўрамцава судзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «акт тэрарызму», «здраду дзяржаве» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі». Справу ў закрытым рэжыме два тыдні разглядаў суддзя Ігар Шведаў.

Разгляд апеляцыйных скаргаў палітвязняў пройдзе 26 красавіка ў Вярхоўным судзе. Рашэнне будзе прымаць суддзя Фёдар Чубкавец.

Падтрымаць іх тэлеграмамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: Турма №4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А (Дзмітрыю Аляксандравічу Клімаву, Уладзіміру Аляксандравічу Аўрамцаву).

Вясна