Прызначана дата апеляцыі на прысуд „рэйкавым партызанам”



Прызначана дата апеляцыі на прысуд „рэйкавым партызанам”. У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром „рэйкавым партызанам” Дзмітрыю Клімаву, Уладзіміру Аўрамцаву) і Яўгену Мінкевічу з Бабруйску. Двум першым прызначылі па 22 гады калоніі, а апошняму — 1,5 года калоніі.

Мінкевіча вызвалілі ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год паводле Закона „Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства”.

Клімава і Аўрамцава судзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «акт тэрарызму», „здраду дзяржаве” і „ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі”. Справу ў закрытым рэжыме два тыдні разглядаў суддзя Ігар Шведаў.  

Разгляд апеляцыйных скаргаў палітвязняў пройдзе 26 красавіка ў Вярхоўным судзе. Рашэнне будзе прымаць суддзя Фёдар Чубкавец.