Прызначана дата суда над палітзняволеным Ігарам Леднікам
Прызначана дата суда над палітзняволеным Ігарам Леднікам – піша „Вясна”.

У судзе Ленінскага раёна г. Менска на 2 верасня прызначылі разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Ігара Ледніка. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса — „Паклёп у адносінах да прэзідэнта”, яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Справу будзе разглядаць Таццяна Шоцік.
Ігар Леднік — сябра БСДП з Барыса, быў затрыманы 18 красавіка гэтага года. Мужчына мае інваліднасць II групы з-за праблем з сэрцам. Вядома, што ў ліпені Ігару зрабілі аперацыю ў турэмнай бальніцы на страўнікава-кішачным тракце.