Прызначаная дата суда над былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Дзмітрыевым



Суд Маскоўскага раёна Менска 5 красавіка пачне разгляд крымінальнай справы сустаршыні аб’яднання «Гавары праўду» і былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева.

Палітыка абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу прызначылі разглядаць суддзю Кацярыну Мурашка.

Як паведамляў пасля затрымання СК, палітык «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года». Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі ягонай «палітычнай дзейнасці з-за мяжы».

Падтрымаць Андрэя: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў.

Вясна