Прызначаны разгляд апеляцыі Сергея Сацука



Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што Вярхоўны суд прызначыў на 10 лютага пасяджэнне для разгляду апеляцыйнай скаргі галоўнага рэдактара інтэрнэт-партала „Ежедневник” Сяргея Сацука.

Журналіст асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Палітвязень мае даўнюю хваробу сэрца, якая прадугледжвае рэгулярны прыём прэпаратаў. Аднак турэмныя кантралёры ды медыкі ў аднабаковым парадку вызначаюць уласны “рэгламент”: то не выдаюць з пасылак ад сваякоў, то забараняюць без тлумачэння прычыны.

Каб рэзка не спыняць прыём таблетак, вязень вымушаны змяншаць дозу, каб хапіла надаўжэй. Акрамя таго, у адным з лістоў Сацук паведаміў, што з прычыны пастаянных скразнякоў у камерах абвастрыўся гаймарыт.