Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі праекта «Будзьма беларусамi»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша «Вясна». Сярод новых яго фігурантаў — культурніцкі інтэрнет-рэсурс «Будзьма беларусамi» і ягоны тэлеграм-канал budzma.оrg.

Акрамя таго, у гэты спіс трапілі:
- Telegram-чат «Ушачи»;
- Старонка ва «Укантакце» Volnaye Hlybokaye;
- Instagram-старонка «Вольное Глубокое»;
- Відэазапіс «Ябатек начали задерживать / Фельетоны Лупача».