Прызваныя на зборы пачынаюць вяртацца дахаты



З сённяшняга дня, 2 траўня. ваеннаабавязаныя, якія бяруць удзел у праверцы баявой гатоўнасці, пачынаюць адпраўляцца дадому, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Ваеннаабавязаныя, якія паказалі, паводле Мінабароны, высокія вынікі па прадметах баявой падрыхтоўкі, узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі, распавялі ў ведамстве.

Маштабная праверка баявой гатоўнасці пачалася ў пачатку красавіка. Тады паведамлялася, што праверка гатоўнасці можа расцягнуцца на 35 сутак, але ў Мінабароны запэўнівалі, што да 9 мая ўсе прызваныя на зборы вернуцца дахаты.

Беларускае Радыё Рацыя