Псіхіятрычная экспертыза над Палінай Шарэндай-Панасюк не адбылася



Як стала вядома родным, у Рэспубліканскім цэнтры псіхічнага здароўя “Навінкі” палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад экспертызы — яна не размаўляла з дактарамі, адмовілася прымаць любыя лекі, а таксама адмовілася здаваць любыя віды аналізаў.

Кажа яе муж Андрэй Шарэнда:

Увогуле яна адмовілася прымаць любыя лекі і таксама адмовілася здаваць любыя віды аналізаў. Варта сказаць, што ў тых медыкаў і персаналу, які быў у гэтай экспертызы, гэта выклікала стан шоку. Яны спачатку не ведалі, што з гэтым рабіць, спрабавалі гэта зрабіць Паліне шляхам гвалту і прымусу, пагражалі пазбавіць ежы, пасадзіць у нейкі карцар, але Паліна не здалася.

Да гонару псіхіятраў Рэспубліканскага цэнтра псіхічнага здароўя «Навінкі», яны адступілі, не сталі шкодзіць абсалютна нармальнаму чалавеку. Напісалі вышэйстаячаму начальству, што зрабіць экспертызу немагчыма, і хуценька адправілі Паліну спецэтапам на Валадарку ў СІЗА № 1. Адтуль спешна палітзняволеную этапавалі назад у Зарэчанскую калонію №24, дзе Паліну чакае новы суд, каб яна не вышла 6 жніўня на свабоду.

Беларускае Радыё Рацыя