Пятае судовае паседжанне па «справе «Вясны»



Сёння суддзя Запаснік усё ж такі агучыла паказанні засакрэчаных сведак, адной з якіх з’яўляецца — Карповіч, паведамляе „Вясна”.

Валянцін Стэфановіч на першым пасяджэнні настойваў, што гэта прапагандыстка «СБ» Алена Красоўская, і прасіў выдаліць яе з залы суда. Суддзя не задаволіла хайдайніцтва праваабаронцы, бо нібыта гэта толькі яго здагадкі.

Спецыяліст Мытнага камітэту на судзе заявіў, што нібыта з 2011 па 2021 год у інтарэсах ПЦ «Вясна» ў Беларусь было ўвезена два мільёны даляраў. Крымінальная адказнасць за ўвоз наяўных грошай у буйным памеры без дэкларавання была ўведзена ў Беларусі толькі ў 2016 годзе, таму ў крымінальнай справе фігуруе сума каля 250 тысяч даляраў за гэты перыяд.

З паказанняў мытнікаў стала зразумела, што гэтыя сумы ім былі прадыктаваныя іншымі структурамі. Невядома, адкуль узяліся такія лічбы і як абвінавачванне будзе падцвярджаць іх.

Шостае судовае пасяджэнне прызначана на 13 студзеня на 10:30.