Пяць дзён няма інфармацыі пра Алену Анісім



Пяць дзён адсутнічае інфармацыя пра Алену Анісім. На працы яе няма, піша НН.

Былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу Таварыства беларускай мовы затрымалі 17 траўня на працоўным месцы. Куды яе завезлі і ў чым вінавацяць, невядома.

Анісім працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. Інфармацыі пра лёс супрацоўніцы там не маюць.