„Пяты элемент” патлумачыў, чаму ў крамах паказвалі відэа з Пратасевічам
Гандлёвая сетка “Пяты элемент” патлумачыла, чаму ў крамах транслявалі відэа АНТ з Раманам Пратасевічам. Гэта выклікала абурэнне ў сацыяльных сетках.
„На выставачных тэлевізарах могуць паказвацца рэкламныя ролікі вытворцаў, рэкламныя ролікі “Пятага элемента” ці транслявацца тэлеканалы. Мэта — паказаць пакупнікам якасць карцінкі.
Расклад паказаў рэкламы і пераключэння на трансляцыі ТБ цэнтралізаваны і аўтаматызаваны для ўсіх крамаў. Мы не транслюем выбарачныя ролікі з тэлеэфіру, выбарачныя перадачы ці інтэрв’ю. А таксама ад нас не залежыць, што транслюецца па дзяржаўных каналах”, — патлумачылі „Нашай Ніве” ў “Пятым элеменце”.
Беларускае Радыё Рацыя




