Раман Абрамчук – госць аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай „Маніфест”



Культуролаг, гід-перакладчык, краязнаўца, арганізатар велаэкскурсій…  А яшчэ – музыка. Лідар беларускага гурта „Гарадскі Вал”.

У свой час Раман Абрамчук паспеў стаць лаўрэатам “Бардаўскай восені”, цяпер жа – пасля рэлакацыі ў Польшчу – зладзіць выступ у Варшаве.

Што робіць творцу шчаслівым? Сваім адказам на гэтае пытанне дзеліцца Раман Абрамчук.

Сёння Раман Абрамчук стане госцем аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай „Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет артыста можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя