Раман Кісляк: Ніколі не трэба забывацца на палітвязняў
Да вечара 30 ліпеня 2023 года працягваецца збор грошаў для палітзняволеных, што знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

Беларускі праваабаронца Раман Кісляк пракаментаваў гэты збор і марафон у падтрымку палітзняволеных:
– Неабходна кожны дзень, кожны момант, пры любой магчымасці нагадваць, што ў нас ёсць палітзняволеныя, людзі, якіх катуюць, змяшчаюць у нечалавечыя ўмовы, здзекуюцца. Людзі, якія асуджаныя незаконна, несправядліва. Таму гэта вельмі добрая імпрэза. Гэта яшчэ адна нагода нагадаць усім, што ёсць палітзняволеныя, нагадаць, што неабходна іх вызваліць.
Раман Кісляк таксама лічыць, што гандаль палітзняволенымі – гэта незразумелая для яго стратэгія:
– Стратэгія так званага гандлю для мяне незразумелая, таму што ніхто не выходзіць на перамовы на самой справе з намі, з дэмакратычнымі сіламі. Важна, каб мы арганізавалі ціск на ўладу, каб яны вызвалілі палітзняволеных. Чым мацней будзе гэты ціск, уключаючы ціск з боку партнёраў дэмакратычнай супольнасці замежных краінаў, грамадзянскай супольнасці іншых краін, тым хутчэй мы іх вызвалім.
Раман Кісляк быў вымушаны з-за пераследу пакінуць Беларусь, і яшчэ ў 2021-м годзе апынуўся ў Грузіі, дзе ўваходзіць у склад беларускай дыяспары ў грузінскай Аджарыі.

Беларускае Радыё Рацыя