Раман Кісляк: Шутава забілі вайскоўцы, што ўмеюць забіваць



Мінула тры гады, як ад кулі памёр берасцейскі актывіст Генадзь Шутаў.

Праваабаронца Раман Кісляк узгадвае падзеі трохгадовай даўніны:

  Я займаўся гэтай справай і ўвайшоў у гэтую справу, калі ён быў яшчэ жывы. На жаль, на наступны дзень дзень ён памёр у шпіталі, не прыйшоўшы ў свядомасць. Некалькі дзён быў цяжкім стане.

Гэта цяжкая справа, гэта адзін з прыкладаў, калі паводзіны ўладаў, вайскоўцаў, так званых праваахоўных органаў да чаго могуць прывесці. Калі проста ўзялі і застрэлілі, проста на месцы, на Маскоўскай у Берасці Генадзя Шутава. І стралялі ў Аляксандра Кардюзкова, які паспеў збегчы.

Па словах Рамана Кісляка, Шутава забілі падчас адмысловай спецаперацйыі пад назваю «выбары»:

– Яны паказалі, што гэтыя вайскоўцы былі з чэрвеня прыкамандзіраваныя. Гэта былі быццам вучэнні, але, як я разумею, гэта была такая спецаперацыя пад назвай умоўна “выбары-2020 года”, калі вайсковы разведчык, які не навучаны працаваць з пратэстамі, проста вайскоўцы, якія ведаюць, як забіваць.

Праваабаронца ўпэўнены, што тых вайскоўцаў удасца прыцягнуць да адказнасці, толькі тады, калі ў Беларусі зменіцца ўлада.

Беларускае Радыё Рацыя