Раман Кісляк: Затрыманні ў Берасці пачаліся яшчэ да пачатку акцый ў 2020-м



Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк згадвае падзеі пачатку «Рэвалюцыі Годнасці» 2020 году. Па яго словах, затрыманні ў Берасці пачаліся яшчэ ўдзень 9 жніўня 2020 году: 

-9-га жніўня а 12-й гадзіне я быў затрыманы на плошчы Леніна. Быў адразу змешчаны ў ІЧУ. Паступова цягам дня ў камеру сталі прыбываць людзі. Вечарам, ноччу было вельмі шмат затрыманняў. Практычна ўсю ноч ІЧУ набіваўся людзьмі, якія затрымліваліся на акцыях пратэсту.  

Раман Кісляк быў таксама сведкам таго, як ў ІЧУ збівалі затрыманых:

-Чуў, як збівалі людзей за маёй спінай. Было зразумела, што гэты АМАП з іншага горада.  І гэта была адмысловая акцыя застрашэння. Вельмі падобна на тое, як міліцыя вядзе сябе, калі адбываецца бунт у калоніі. Па-мойму, да нас ужываліся тыя ж правілы: тварам уніз, бягом, на калені станавілі, не давалі падняць галавы.

Пасля палітычнага пераследу Раман Кісляк быў вымушаны ў 2021-м годзе з´ехаць за мяжу і цяцер ён у Грузіі займаецца грамадскай і праваабарончай дзейнасцю.

Беларускае Радыё Рацыя