Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу выключылі са спісу тэрарыстаў



КДБ выключыў са «спісу тэрарыстаў» Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу. Пратасевіч быў унесены ў гэты спіс яшчэ ў лістападзе 2020 года, а Сафію Сапегу дадалі туды толькі ў гэтым сакавіку.

Дзяржаўныя прапагандысты пра гэта не паведамляюць, інфармацыя прысутнічае толькі на фінансаваным Расеяй рэсурсе Sputnik.

Затое ў «спіс тэрарыстаў» КДБ уключылі сябраў Каардынацыйнай рады – Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага і Вольгу Кавалькову, якіх суд завочна асудзіў да 12 гадоў калоніі.  У спіс арганізацыяў і фізічных асобаў, якія нібыта маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, ўулючылі таксама дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых ды некалькі іншых асоб.

 Беларускае Радыё Рацыя