Раману Бандарэнку 1-га жніўня споўнілася б 34 гады… 



Сёння споўнілася б 34 гады Раману Бандарэнку – мастаку, удзельніку пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 году. Раман быў збіты невядомымі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова, меркавана, сілавікамі. Ён памёр у шпіталі 12-га лістапада 2020 года.

Успамінае былая палітзняволеная Вольга Класкоўская:

-У камеру да нас прывялі праз нейкі час Дар’ю Чульцову. Яе арыштавалі пазней, чым мяне. І яна мне паведаміла больш падрабязна пра гэтую трагедыю – як Раман выйшаў, як яго збілі, як лекараў пакаралі і журналістку. І як беларусы выйшлі пасля на акцыі памяці, плакалі, трымалі яго партрэты, кветкі.

У 2022 годзе Раман Бандарэнка пасмяротна ўзнагароджаны Медалём Ордэна Пагоні Рады БНР.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя